Дзiкi
Захацелась неяк раз
Кукурузы,брат,украсць.
Толькі як туды пайсці?
Кажуць,ходзяць там дзікі.
Тут суседзі ды з мяхамі
Пацягнуліся туды...
Як не страшна было мне,
Угаварылі ўсё ж мяне.
Вось прыйшлі ў тое поле
Ды давай жа яе красць,
А яна сядзіць,ні з месца,
Гэтак цяжка яе рваць.
Ды і рыпіць ва ўсе бакі,
Як бы кажа- ой,ня рві,
А то людзі,брат,пачуюць
Ды пачуюць і дзікі.
Раптам чую:”хру-хру-хру”.
Мо здаецца,ці я сплю?
Толькі ж рваць яе пачну,
Як раптоўна:”хру-хру-хру!”
Сэрца ў пяты,аж зашлося,
Я тады хутчэй за куст
З усёй сілы пацягнула,
Зноў пачуўся нейкі хруст.
Я з размаху так у зубы
Тут "заехала" сабе.
Губы пухнуць,нібы трубы,
Ды і кроў з зубоў цячэ.
Раптам поле захадзілась-
Ой жа,пруць ужо дзікі!
А ні крыкнуць,а ні піскнуць,
Прырасла нібы к Зямлі,
А тут:”хру-хру” яшчэ!
Паплыло ўсё ў куражэ.
І хутчэй із кукурузы
Я бягу нібы французы.
Заступілі там трушчобы,
Не ўбіцца, не падлезці.
Толькі з пятага падходу
Я туды змагла залезці.
Вось сяджу я там,браточкі,
Выглядаю тых дзікоў,
Толькі чую,хтосці плача
Ці-то вые пад кустом.
Я ж,браточкі,як ляцела,
Не заўважыла хто там.
А як глянула-суседзі
Той устроілі бедлам.
Павалілісь на зямлЮ,
Нешта поўзаюць,крычаць,
Як жа глянуць на мяне-
Не гавораць,аж пішчаць!
Ім крычу:"Бягом,браткі,
А то ходзяць тут дзікі!"
І мае суседзі раптам
Зноў па полю папаўзлі.
Ажно хрукаюць як вепры,
Надрываючы бакі,
І качаюцца па полю
Ды рагочуць-як кані!
Вось тады я здагадалась,
Хто палохаў тут мяне.
Зараклася-ў тое поле
Ўжо ніхто не завядзе.
Лепш куплю я кукурузы,
Ды і цэлы будуць зубы!
Свидетельство о публикации №113091410260