Перапалох

Ох,любіла пахадзіць ў лес я за грыбамі,
Ўзяла кошык ды вядро і патопала  нагамі.
Улезла ў боты і айды,хоць была спякота,
А ў пустым  вядры-брэнькаў нож маркотна.
Калі бачу-шмат грыбоў,ды  такіх  прыгожых.
Як жа мне дайсці туды?Паміж  намі роўчык.
Так яго мне не прайсці,вельмі вязка ў ботах.
План сазрэў у галаве –вырашыла пераскочыць!
Разагналась ад душы,па жыцці я ў спорце,
Ды і скокнула  туды з ботамі ў роўчык!
Гэткі грохат ад вядра,паляцеў і кошык…
Зачапілася   сама - бо ляжала "штосці."
Раптам хтосці пада мной скок у верх,высока,
Як падкіне тут мяне-яшчэ большы грохат!
Страх агорнуў тут мяне,хто ж такі шалёны?!
Гэтак пёр ён праз кусты,толькі трэск навокал!
Ох,рванула ж я тады па  дарозе  гэтай
І  рэкорд  пабіла - я,абагнаўшы ”гэта”!
Па дарозе мне лягчэй,так няслі,брат,ногі,
Бегла ветра я хутчэй,але…Сышлісь дарогі!
Бачу-прэ ён на мяне,я -крычу ад страху!
Голас моцна так звінеў-звера  напалохаў.
Ён так рэзка сеў на зад,аж праехаў трохі,
Калі ж,браткі,ачуняў,дык рвануў з дарогі.
Я  маланкаю  дамоў пру і без  аглядкі.
Гэтакі   перапалох, аж   душа ў  пяткі!
Аказалася -  дзікі, паляглі  ў  роўчык
І паснулі моцным сном ад жары–спякоты!
Тут  і  скокнула  яму я  на гэту  спіну,
І  ад  грохата  вядра - ашалеў зусім  ён!
Ну, а тут яшчэ і візг, ды такі працяжны,   
Доўга будзе помніць звер той дзянёк каварны.   
У лес адна я не пайду,толькі,браткі,гуртам.
Дый палохаць не хачу,хай дзікі жывуць там!


Рецензии