Жыровiчы

Стаю ў храме ды малюся
За дзетак і за мір душы,
А яшчэ -за тое шчасце,
Што прывяло мяне сюды.
Паміж калон мігаюць свечы,
І ладан пахне  ад душы,
Гучыць мелодыя малітвы,
Якая будзіць праз гады.
Успенскі храм чаруе неба
І быццам моліцца за ўсіх.
Да нас ляціць надзея,вера
Ў добрае жыцце і мір!
А гэты храм стаіць высока,
Вас Мітрафан сустрэне там.
Ён паслухае ўсе жальбы
І моўчкі дапаможа вам.
Вялікі дзякуй вам,Святыя,
Што захавалі гэты храм.
Яшчэ вам дзякуй за малітвы,
Якія  дапамогуць нам!


Рецензии