У маёй Беларусi
У Беларусіі маёй!
А побач возера,рачулкі
І поўная гармонія з душой.
А ад лясоў звініць паветра,
Вакол такая чысціня,
І хочацца лятаць да сонца-
Пяе там гучна вышыня!
Я нарадзілася ў тым шчасці,
Сярод вось гэтай чысціні,
За гэта нізка пакланюся
У пояс, да самой зямлі!
Я вырасла ў зяленай пушчы
Пад спевы птушак,салаўеў,
Дзе церпка чуецца пах смолкі
І аксамітны водар верасоў.
Гэты водар так прыемны,
Хмялею ад яго я кожны раз.
І Буг хвалюе маё сэрца,
Ён бы стварае нейкі вальс.
Свидетельство о публикации №113091000976