Вясна абручылась

Вясна абручылась з прыродай нябеснай
І стала яна прыгажуняй – нявестай,
У  белым  убранні  яна закружылась…
Трава - мурава  ажыла, заіскрылась!
І  пахне  вясною, духмянасцю кедра,
Ад  гэтага  паху звініць і паветра.
Красуня  нявеста  ўсіх  нас  вітае,
Ей гром прагрымеў і сказаў,што кахае!


Рецензии