Спатканне

Пры сустрэчы цябе, мой ты любы,
Абдымаю я сэрцам – душой,
І бягу да цябе на спатканне,
Нібы крылы нясуць над зямлёй.
Мне салоўка пяе ды шчабеча
Пра любоў ды пра наша каханне,
А ў сэрцы маім майскі квецень,
Калі зноў я чакаю спатканне!

Пры сустрэчы, о мой дарагі,
Я лятаю на крылах любві.
Ты кахаеш мяне – добра знаю
І заўсёды цябе я чакаю!    
Хай жа будзе у сэрцы вясна,
Ды пяе нам вясною Душа.
Будзем марыць і жыць у каханні,
Бо жаданней у свеце няма!

Прыпеў:
Мой ты мілы, маё спадзяванне,
Да цябе я бягу на спатканне.
Мой ты любы - зорка ў небе,
Я  кахаю, ты лепшы у свеце.            
Мой ты мілы,  маё ты каханне,
Ты  надзея  мая  і  жаданне!


Рецензии