Восень

ВОСЕНЬ

Гэта — восень, восень, восень...
Я развiтваюся з летам.
Неба выцвiлая просiнь
Над прыцiхлым белым светам.

Пажаўцелая атава.
Цiшыня i адзiнота.
I каму якая справа,
Што ў вачах маiх самота...

Гэта — восень, восень, восень
У маiм збалелым сэрцы.
Можа, гэта мне здалося?
Можа, гэта мне здаецца?

Жоўты сад лiсты губляе,
I прыходзiць шкадаванне,
Што з лiстамi адлятае
I самота, i каханне...


Рецензии
І такой бывае восень... Дзякуй Леанід за цудоўныя вершы! З павагай, Ірына.

Ирина Беларусова   15.11.2013 17:12     Заявить о нарушении