ЛЮБЫ КРАЙ
Птушкі песні пяюць,
Ходзяць цаплі па балоту
У чырвоных сваіх ботах.
Хор нясецца над вадою,
Жабкі там пяюць сям’ёю.
Крумкачы ляцяць,палююць,
І зязюлькі так кукуюць!
Хтосьці ціхенька шапоча,
Гэта ветрык нешта хоча.
Івы нізка над вадою
Услед ківаюць галавою.
Раскідалі свае косы
І бялюткія бярозы.
Зоркі ў небе палыхаюць,
Яны месячык кахаюць.
А вакол такі спакой -
Гэта ж любы край ты мой!
Свидетельство о публикации №113091000753