Медунiца
Як красуня, як сунічка.
Пахам водара чаруе,
Сэрца зноў маё хвалюе!
Няма лепшай чараўніцы
У бялюсенькай спадніцы.
Прыгажуня хоць куды,
Сэрца млее ад красы!
Як чароўна медунічка-
За сабой яна заве.
Ёй і сонейка смяецца
Ды і месячык пяе.
У ружовых чаравічках
Ззяе наша медунічка.
Позірк вабіць і заве
Ў дзівоснай старане.
Медуніца – медуніца,
Ой мая ты чараўніца!
У чырвоных чаравічках
Зазывае ўсіх сунічка.
Як вада бурліць ў крыніцы,
Гэтак радуе сястрыца!
Бо яна, яшчэ бывае,
Песціць сонейка у краі.
Свидетельство о публикации №113091001002