Восеньскае каханьне

 Восеньскае каханьне

 Елена Пименова 2
 (http://www.proza.ru/2013/01/19/1044)
 (пераклад з рускай мовы)

 Восень. Золкая волкасць,
 У лужах дрыжаць разводы...
 Сэрца шчыміць пяшчотай
 Стылай парою года.

 Пала лістком з бярозы,
 Жаль - гасцявала мала;
 Не асушыла слёзы,
 Будняў не пераламала,

 Толькі кволым цяпельцам
 Ледзь адагрэла рукі.
 Ды навучыла сэрца
 Пераносіць разлукі.


Рецензии