Мая песьня

Мая песьня

 Елена Пименова 2

 (зусім вольны пераклад на беларускую мову)
http://www.proza.ru/2012/12/15/1783

 Тонкімі нагамі жарабяці
 Пудзячы высокую траву,
 Уцякае маладосць па жыце,
 Пазабыўшы, што яшчэ жыву.

 Як ня клічу – а яна не чуе,
 Я махаю ёй – а не глядзіць.
 Ветрыкам паспешліва шкадуе
 Нецярплівым жаўруком звініць:
   
  -- Варажыла, я ўсё, варажыла,
 Тысячы рамонкаў я звяла,
 Сны ты каляровыя забыла,
 Справы сумныя пазавяла.

 Як не кліч яе – не прылятае
 З журавамі юнымі здавён,
 А мяне другая ловіць зграя –
 Карагод маркотных, шэрых дзён!

 Я нічога ўслед ёй не сказала;
 Хай ляціць, як вольная імжа…
 Волю гэту я даўно змяняла
 На чатыры шнара – два крыжа.

 Першы крыж – сям'я мая вяліка,
 Гэта радасць, гэта праца, болі.
 Як мне несці ўсё праз мора ліха,
 Усё залежыць тут ад Божай Волі.

 А  другі, што ные пад кашуляй,
 З кожным днём я больш яго шаную;
 Хай ісці так цяжка з ім бывае –
 Толькі прабачэння папытаю.


Рецензии