Я лячу у цишыню невыразнага синяга света

 Игорь Белкин
http://stihi.ru/2013/04/19/4556

 Я лячу ў цішыню невыразнага сіняга света
 (недакладны пераклад з рускай мовы на беларускую)

 Я лячу ў цішыню невыразнага сіняга света,
 дзе зялёныя елкі журацца няведама што,
 і бяжыць напярод немагчыма прыгожае лета
 немагчыма прыгожым, ласкавым і цёплым дажджом.

 Пачакай, не спяшайся, я не малады і няспешны,
 і мне крочыць нялёгка з заплечнікам цяжкіх гадоў,
 пакідаць вельмі сумна старадаўнія мілыя сцежкі,
 на якіх я пакінуў так шмат сваіх сціплых слядоў.

 Залатым міражом наплываюць знаёмыя твары,
 я далонь працягну, і сябры падыйдуць да мяне,
 перад імі я чысты, заўсёды змагу даручыцца
 за жывых і за тых, што прапалі, расталі, нібыта ўва сне.

 Я лячу за дажджом, прысмак восені ў ім адчуваю,
 там заход ледзяніць жоўкла-ржавае лісце асін...
 Пачакай, не бяжы, я заход яшчэ перагартаю,
 ён паўжыцця маёй, з прызначаных мне, дзвюх палавін!

 Ён практычны, суровы, але не даруе стасункаў,
 балбатні за жыццё і прыемнае слова ПРЫВЕТ!
 і шчымлівую боль ад жаночых чароўных абдымкаў,
 што вяртаюць мне мой невыразна чароўны сусвет...


Рецензии
Лети, лети, пташка, впереди много неожиданного и прекрасного!

Игорь Белкин   01.10.2013 16:02     Заявить о нарушении
Мне этот стих ваш очень нравится. Дивный просто. :-))

Ляксандра Зпад Барысава   01.10.2013 16:37   Заявить о нарушении