Цюрлi-цюрлi

Цюрлi-цюрлi, вось дык дзiва -
Вараць зайцы квас i пiва.
З ячмяня, з акрайцаў хлеба,
Смачны дух ляцiць да неба.

Каля рэчкi воўк злуееца:
„Квасу зноў не дастанецца.
Выпiлi бабры, вавёркi...
Толькi дым над полем горкi.”

Цюрлi-цюрлi, жарт не дзiва -
Можа ёсць збаночак пiва?
Воўк прышоў, зайцы - у норах
I сядзяць да першых зорак.

„Cёння - не! Мо ў аўторак?
Квасу зварым з жыта-мора!
Вось дык зробiм усiм свята,
Воўк, заходзь! Мы будзем рады.”

Сяргей Брандт, 09.08.2013         


Рецензии