гэтак проста - кранися
Ник Туманов
(пераклад з рускай мовы на беларускую)
http://www.stihi.ru/2013/04/15/12018
ты ўвайшла мне ў жыццё.
ты ў маіх недарэчнасцях грэшная.
я прабачу цябе.
я хварэю табой.
алілуйя!
гэтак проста -
краніся.
чуеш: у сэрцы маім сціхнуў стук.
абудзі яго грук.
дай сагрэцца ў тваіх пацалунках.
хай за вокнамі горад не спіць, весяліць дзівакоў,
што шліфуюць падэшвамі пліты яго праменадаў.
гэта ноч - для дваіх.
усё, што днём не было – ўсё сплыло.
нашумі мне каханне.
мне ня трэба другіх калыханак.
сон у нашым пакоі складае свае міражы,
прарастае скрозь нас, падаўжаючы хвілі-хвіліны.
у падгалоўе пасцелі, нікім не чытаны, ляжыць
тонкі томік маіх не напісаных мной успамінаў...
Свидетельство о публикации №113090403696
Лаззаро 24.04.2014 20:14 Заявить о нарушении
Апрель Августа Июлевна 26.04.2014 02:29 Заявить о нарушении
Але, і каго я толькі не перакладала :-))
Мы былі ў вялікім адпачынку святочным. Таму толькі зараз прачытала ваша паведамленьне.
Крыху пазней зазірну к вам.
Дзякуй за ўвагу.
Ляксандра Зпад Барысава 05.05.2014 08:33 Заявить о нарушении