Бесконечная Бессмысленность Беларуси

МінскіЯ  Хронікі.
Бясконцая  Бяссэнсавасць  Беларусі.
***
Нашы  думкі, нашы  мары
ў  Міразданні – копяцца…
Прападаюць  яны  марна…
У  Мінулае –
Час  наш  коціцца…

І  з  таго, што  мы  будуем,
што  застанецца…
Мэту  не  шукай  якую…
У  Мінулае –
Час  наш  валіцца…

Нашы  крокі, і  учынкі
ў  Міразданні – пыльцаю…
Не  шукай  на  іх  прычыны…
У  Мінулае –
Час  наш  сыплецца…
*+*
1 верасня 2013 г.
**(думкі – мысли; мары – мечты;  марна – бесплодно,зря;
Мінулае – Прошлое; Час – Время;
 будуем – строим,возводим; Мэта – Цель;
не шукай – не ищи; крокі – шаги; учынкі – поступки).


Рецензии