Паэт

ПАЭТ

Пакручастая сцежка
У надрэчны гушчар.
Добры вечар, начлежка,
Я твой новы жыхар.

Маю ложак жалезны,
А над ім – ржавы цвік.
Хрыплы голас балесны
Больш падобны на крык.

Свой куток, хоць і цёмны,
Мой вялікі сакрэт:
Не бяда, што бяздомны,
А бяда, што паэт.


Рецензии
Канчатак верша...Прабачце, але ня церпiцца мне напiсаць:
Не бяда, што бяздомны,
Не шкада, што паэт!

Сам верш надхняя на пiссiмiстычны настрой: лiрычны герой(на мой погляд) - мова, якая пакутуе ад таго, што амаль не мае свайго народа. Дакладней народ ёсць, але ён ня хоча ведаць роднай мовы. На жаль, гэта сапрауды так.
Дзякуй. З павагай.

Андрей Волчок 2   09.12.2013 00:46     Заявить о нарушении