Восенi надыход
Па росных травах цёплым летнiм ранкам.
Халодны вецер (паратунку не знайсцi)
На дрэвах лiсце круцiць абаранкам.
Зямлю туман пад ранiцу схавау,
Як быццам, нейкi чараунiк дзiвосны.
Сухоха лiсця у прыгаршнi набрау
I сыпле у твар, i кiдае пад сосны.
А восень гонiць лiсце па вадзе.
I гойдае на дрэвах павуцiну.
Я азiрнууся, нi душы нiдзе,
Але нябачны нехта б'е у спiну.
Мо, проста- гэта лета, што прайшло.
А мо- зiма, што прынясе марозы.
Вандроунiк- вецер расхiнуу крыло
I з дрэу зрывае восеньскiя слёзы.
Свидетельство о публикации №113083001790