Ночью в Коссово, под яблоней, под звёздами
Ноч накінула на зоркі хмарны пОлаг…
У Жыцці прыпынак – адпачынак…
Я не маю ніякой прычыны
сумавАць… на Косава спусцілась стОма…
Дзесь сабака браханУў,
зпрасОння…
Сны якія у яго…
Цікава…
Дзень цЯжкі быў,
як заўсЁды,
сЁння…
СтОма…
Ноч…
АдпачывАю…
За сталом,
пад яблыняй,
з гарачай кавай…
Ліст папЕры…
Літаркі ляплю…
Я нікОга ў госці не чакАю –
спяць на хаце ўсе,
каго люблю…
У мяне святла –
маленькі вОстраў…
На святло зляцелісь матылі…
Я люблю сваё жыццё даволі моцна…
Божа,
дай жа мне –
каб доўга-доўга
дні жыцця майго яшчэ цяклі…
*+*
20 жніўня 2013 г. Косава.
Свидетельство о публикации №113082909945