Беседа с воробъём

Са зборніка "Гішторыі Дзеда Алега".
РАЗМОВА З ВЕРАБ’ЁМ.

ЗавітАў  да  мяне  верабей.
Ад кумпаніі  верабейнай.
– Даручэнне  ад  нас  табе.
Ты б  зрабіў  хацінку  нам  нейкую…

Зараз  лета.
А  прыйдзе  зіма…
Сам  сядзець  будзеш  ў  цёплай  хаце…
Нам  хацінкі ж, ніякай  няма…
Вунь, шпакам, дык  шпакоўню  зладзіў.

Што  шпакі…
Пабылі, адляцелі…
Зімку  ў  Афрыцы  прашчабечуць…
Мы жа, тут,
ў  марАзы, мяцелі,на  Радзіме,
з  табою  вечна.

Мы ж  табе,амаль  што  радня !
Не  залётныя  там, чужынцы…
Хатку, дзед, зрабі  вераб’ям,
каб  уэімку  нам не  тужЫцца.

І  падвесь  хацінку  са  смакам…
Не, абы  тама  небудзь  дзе…
А  на  хату  сваю, над  дАхам,
каб  кацяра  твой  нас  ня  з’еў.

І  вакенца  зрабі, з  прыстУпкай,
каб  нам  сонейка  сустракаць…
Ты  ня  мЕшкай, дзядок, бо  тутака,
пад  страхОю  тугА  зімаваць.

Я  наладзіў  ім  “вераб’ёўку”.
Па  драбіне  успоўз  на  дах,
і  цвікАмі, а  не  вяроўкаю,
прычпандоліў,
і  моцна  так…

Злез.
На  лаўцы  сяжу  і  цешУся…
Хата – хОрамы,
як  варобашак  і  хацеў.
А  вы  думалі – я  павешуся…
Бо, па  старасці, звар’яцеў.
Размаўляе  дзед  з  вераб’ямі…
Ў  сутаварышах – кот  яму…
Пажывіце  на  вёсцы  самі,
свінка  будзе  вам  за  куму !

Мо  гішторыя  й  не  навучная…
Можа  трохі  я  і  збрахаў…
Але…
Верабей, ён  таксама  Сушчнасць !
На  двары  мне  з  ім  весялей…
*+*
3-4 ліпеня 2013г. Косава.
 


Рецензии