Коссовская ночь на 29 августа
Калодзеж…
Яблыня…
І ноч…
Здаецца ж,
быць павінна цішыня…
ПразрЫстая, неадчувАльная…
Але,
як у спружЫну сціснута яна…
Уся з людскіх адчАяў…
НапрУжаная ціш…
Яна – пужае…
Як быццам нехта,
звыш,
глядзіць на нас,
ў сваім адчАі…
ТугАя ноч…
У далячЫне вЫшняй
самОтна зоркі мОргаюць…
…і толькі вішні,
ападАючы,
аб лісце шморгаюць…
*+*
29 ліпеня 2013г. Косава.
Свидетельство о публикации №113082907952