Про шурика и комаров

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”

 ПРА  шурыка  і  КАМАРОЎ.

 Пад  вечар сеў  на  лаўку  у  двары.
Перадыхнуць.
Ад  дзённых  спраў  замучаны.
Калі б, як  птушкі, шчабяталі  камары...
То, можа б, не  былі б  такімі  злючымі.

Сядзелі бы  на  яблыні, ў  цішы.
Настрой бы  падымалі  шчабятаннем...
Галоўнае – ад  іх жа  не  ўцячы !
Бо  я  для  іх – вячэра  і  сняданне.

Адкуль  на  свеце  гэткая  напасць ?
Як  ў  чалавеччы  мір  паскудства  гэта трапіла ?
Ну, кровапіўцы !
Чалавечча  кроў  ім  ў  сласць...
Мікраскапічныя  вампіры-Дракулы.

Каліб  яны  здавалі  нашу  кроў,
у  донарскія  пункты, як  насенне...
Была б  тады  карысць  ад  камароў.
А  так – сабе  і  задарма !
Ну  чыста  шурыкава  племя !

Каліб, як  птушкі, шчабяталі  камары...
То  можа б  не  былі б  такімі  распраклятымі.
А  можа  не...
Вось  шурык – нам  шчабеча,
шчэ  з  якой  пары...
А  кроў – сасЕ...
СасЕ,
як  тая  Дракула...
*+*
28 ліпеня 2013 г. на вуліцы Тадевуша Касцюшкі у г.Косава.


Рецензии
Вельмi Ваш верш прыйшоyся да спадобы. Яскравая беларуская мова, цiкавы погляд... З павагай,

Рита Круглякова   29.08.2013 11:28     Заявить о нарушении