Калыханка
З вечаровым сівым туманом...
Хай прысьніцца табе калыханка,
Недзе ў цішы напетая мной.
Сон агорне стамлёныя вочы,
Месяц лёгка ўплыве у вакно...
І на крылах дрыготкае ночы
Ты заснеш, заварожаны сном.
І да самай да ранішняй зоркі
Спі салодка у цемры-цішы.
Калыханкі нячутныя ноткі
Супакояць хай смуты душы.
Свидетельство о публикации №113082700144