Развiтанне

Зiма, мароз, аэрапорт
Трымаю за руку матулю.
Як у дзяцiнстве я малюю
У сiнiм небе самалет.

Хачу сказаць, а сэрца рвецца,
На жаль, не падбяру я слоу.
« Калi ж сустрэнемся мы зноу?»
Усе без адказу застаецца.

Як цяжка выглядаць вяселай,
А на душы жыцця мяцель.
Ляцець за трыдзявець зямель,
А зараз не знайсцi i слова.

Ляцець не хочацца як куля,
Спытай мяне  ты год таму:
« Застацца хочаш ты, чаму?
Таму што тут мая матуля».

Сказала я : « Да пабачэння.»
Як у дзяцiнстве, вiнавата.
« Прашу у цябе я прабачэння,
Хоць i дауно ужо не маулята».

У яе вачах чытала я:
« Навошта гэта падарожжа???
Ты назаужды мае дзiця,
У цябе я веру, ты усе зможаш».

Я адвярнулася, пайшла.
Усе як есць, мае рашэнне.
Што цеплых слоу я не знайшла,
Прашу, матуля, прабачэння.

На жаль, што мы не адчуваем
Галоуны сэнс у сваiм жыццi.
Шануйце зараз, пакуль з вамi,
Пакуль жывуць вашы бацькi.


Рецензии
Хорошие стихи. У меня девушка - Татьяна Солонко. Из Бреста)))

Михаил Крав   09.02.2015 15:17     Заявить о нарушении