Апошнi рэквiем душы
Я як апошнi пражываю.
I смерцi жудасную цень
Я за спiною адчуваю.
Iдзе за мною крок за крокам,
Не дасць мне шанцу на памылку.
За мною сочыць сваiм вокам
Няма мне ад яе прытулку.
У дрыгву уступiла я па пояс,
А смерць мне руку падае.
I манiць нiбы матчын голас:
« Дзiця, трымайся за мяне».
Усiх сяброу зжыла са свету,
Мяне пакiнула адну.
Пазнала я яе прыкметы,
У яе палон не пападу.
Хоць слезы душаць - не заплачу,
Я заспявяю у цiшы.
Крывей на помнiку адзначу:
«Апошнi рэквiем душы»
Свидетельство о публикации №113082701410