Блак тная лунная казка

Блакітных азераў вочы
Блішчаць, нават, луннай ноччу.
А поўначы ўсходзіць лілея,
Нібыта з глыбіні - Фея.
І зоркай азернаю ззяе:
- Глядзіце, маўляў, я якая!
Прыгожа, як зорка на схіле,
Бялявы пялесткі, як крылля.

Чароўная кветка азераў,
Ці іншых блакітных прастораў!
Хіба не сыйшла толькі з высі.
Таму на мяне лепш дзівіся!
Калі ты сарвеш для дзяўчыны,
Дык дрэнная будзе гадзіна! -
А побач - луны сцяжынка
Бяжыць па вадзе, як дзяўчынка.

Чароўная, дзіўная, светлая
І кожнаму воку прыкметная.
Азеры, шкада, не убачуць.
Свой твар не ўбачыць інакшай!
Таму і блакітныя вочы
Азераў нябачуць скрозь ночы,
Як цуда ствараецца казкай -
Луною ды белым гарлачыкам.


Рецензии