Птушка
Алена Пименова
(Переклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.proza.ru/2012/11/26/2032
Таўраваў адзінотаю твары бязлітасны студзень,
І шальныя вужакі пускаў пад нагамі людзей,
Ну а мне загадаў: - Шэрай птушкай спяваці мне будзеш -
З таго часу дрыжу на марозе, не маю прытулку нідзе.
Лёгкі з пуху камяк, разам з сэрцайкам, горлам для песень -
Незайздросна здабыча разбойных, вясёлых вятроў!
Дзе ты, цесны сусвецік фіранак і плюшавых крэсел -
Апусцелая клетка з кармушкаю ласкавых слоў?
Адчыняйце вакно - я вяртацца зваротна не стану;
За даверлівасць кара заўсёды суровай была.
Я баюсь прыручаньня! Мацней за сіла і капкана
Ўціхамірыць далонь чалавека
гарачыя ўсплескі крыла...
Свидетельство о публикации №113082605284