Её глазами вижу я...
Дружеский отклик
на миниатюру «Элул»
(16.08.2013 г.)
-----------------------------
Яе вачамі бачу я...
Звычайная сялянская карціна:
У полі восень і бульбакапанне.
Ты ж арганічна у яе змясціла
Уражанні дзяўчынкі, адчуванні.
Яе вачамі бачу я барозны,
Каня і плуг, людзей з кашамі,
Як быццам, сам той клубень кожны
Сваімі падабраў рукамі.
І дождж знянацку секануў
З набегшай хмаркі ў відавоку,
І зноў жа, хуценька мінуў -
Паслаўшы просьбу ў Вышыню,
Дзяўчынка адвяла аблокі.
Зноў промні сонца саграваюць поле,
Кудысьці знік і вецер колкі,
Тут з намі зноў святла раздолле,
І ў небе колеры вясёлкі!
23.08.2013 г.
Свидетельство о публикации №113082303807