Пачатак дарог
Хвалюючы спеў запаздалай вясны
І клёкат буслоў ў паднябессi, высока -
Усё гэта прасторы маёй стараны.
У самым прыгожым кутку Беларусi,
Пад водар чабору ў сасновым бары,
Я быццам у казцы iзноў апынуся,
Дзе песню на золку спяваюць вятры.
Палеткi наўкол залацеюць пшанiцай,
Спыняецца час тут i лёгка ўздыхнуць,
I хочацца толькi Сусвету малiцца -
Вось толькi б паветра не скалануць…
Бацькоўскi парог! Каля хаты калiна,
Падворак у кветках, матулiн пірог
І лiпа страхой распластала галiны -
Вось гэта i ёсць мой пачатак дарог...
Свидетельство о публикации №113082100882