Аскепки радаводу

Аскепкі радаводу

 Чым-чым, а сваім радаводам я ніколі не цікавілася. Якая розніца – кім былі продкі? Галоўнае – каб сам быў чалавекам. Так думала. А зараз шкада. А ўсё, што я ведаю – гэта нейкія аскепкі двухсэнсоўныя.

 Мае бацькі ў маладосці паехалі на камсамольскую будоўлю, будаваць нафтагігант. А мамін брат паехаў яшчэ далей: паднімаць цаліну ў Казахстан.
 Ганарыцца можна было.
 І я ганарылася.
 А насамрэч? Трэба было ім вырвацца ад калгаснай прыгоннай залежнасці. Пашпартоў у калгаснікаў не было.
 А калі выклікаліся на камсамальскую будоўлю, то атрымлівалі пашпарт. І тады – бывай, калгас, я вольны чалавек.

 А дзядуля мой, мамін бацька, дабраахвотнікам пайшоў на першую сусветную, калі яму было чатырнаццаць. Як Гайдар Аркадзь.
 Я разглядвала яго фатаздымак, дзе ён – малады і прыгожы, у кучме і гімнасцёрцы...
 І мне падабалася, што я на яго падобная, хоць сама ніколі прыгажуняй не была. Праўда, у чацьвёртым класе настаўніца неяк сказала:
 - Прыгожая атрымаецца нявеста, - калі я папраўляла перад люстэркам піянерскую пілотку.
 А дзяўчынкі паглядзелі на мяне з зайздасцю. Толькі чаму ім было зайздросціць – ня ведаю, яны былі куды прыгажэйшыя за мяне. Напэўна таму, што сказалі мне, а не ім.
 І, напэўна, іх зайздасць зрабіла сваю справу. Бо прыгожай нявестай я так ніколі і не зрабілася.
 ...Калі я прывезла Міколу знаёміцца з раднёй, усім хлусіла, што ён – мой муж. Хоць гэта было ня так. А чаму ня так – гэта ўжо іншая гісторыя. І сыну ён даў сваё прозвішча. А потым памёр....
 Я адхілілася ад радаводу.

 ...Дзед ваяваў дабраахвотнікам у першую сусветную вайну, а калі яго сталі зваць паваяваць у грамадзянскую, адмовіўся: я сваё адваяваў – так сказаў.
 Калі пачалася другая сусветная, дзед быў ужо стары.
 І забралі яго на фронт толькі у сорак чацьвёртым годзе, калі гналі немцаў зваротна.
 ...І загінуў ён там, на нямеччыне, у першым жа баі. А сам ні разу і не стрэліў.
 Накрыла іх снарадам у акопе. Дзеда да смерці, а суседа Юзю кантузіла.

 А другі мой дзед, татаў бацька, згінуў без весткі, атрымаўшы дзесяць год без права перапіскі, недзе у Сібіры.

 Такія розныя лёсы.

 Калі мы з татам езділі ў вёску да бабулі, і ішлі пешшу праз балота, тата заўсёды нам паказваў на зарослы кустамі і пустазеллем грудок.
  - Тут быў наш Астроў, - і больш нічога не казаў.

 Не цікавілся я гэтым Астровам. А брат мой размаўляў са старэнькай бабуляй, якой тады было ўжо каля ста гадоў.
 - Збег наш продак з Расеі, ад царскага гневу, прыблізна дзьвесце год назад, - Афіцэр быў. І пасяліўся за балотам, і назваў свой хутар – Астроў....
 А чым ён там цара прагневаў – не сказала, бо сама ня ведала...

 А сястра мне распавяла, што наша прабабуля, маміна бабуля, у Пецярбургу на балях танчыла. Гэта яна чула ад прабабулі. А у Беларусь яны прыязджалі на лета, адпачываць, у свой маёнтак.

 - А дзе тый маёнтак? – пыталася я ў сястры, - і якое прозвішча было ў прабабулі?
 - Ня ведаю, - адказала мне сястра.
 Ну, гэта ўжо не інфармацыя, а так, чуткі.

 А дзядзька, калі сердаваў на бабулю, называў яе папоўнай, і напяваў:

                Дядька с рыжей бородой
                Поливал меня водой...

 ...А чаму б арыстакратцы не выйці замуж за святара?...

 І жыла бабуля адасоблена ад усёй вёскі. Ні з кім не мела стасункаў, на лаўцы не пляткарыла.
 Працавала, як пчолка, як сапраўдная арыстакратка.
 І ў хаце ў яе быў ідэальны парадак. Чыста, светла, і ўсё густоўна падабрана, хоць досыць сціпла.
 І ўсюды віселі абразы.


Рецензии
А ведь узнавать что-то новое о своих предках интересно! Я в газете прочитала такой случай. Одному парню,обычному трактористу-работяге, зачем-то понадобились сведения о своих предках. Он обратился в архив - и неожиданно узнал, что у него в роду были дворяне, которые после революции уехали за границу. И кто-то из его предков, оказывается, оставил ему наследство :).

Оксана Баранова 2   31.08.2014 01:03     Заявить о нарушении
Если смотреть на Белоруссию. У нас каждый второй - дворянин. В царские времена любой крестьянин, идущий в армию, автоматически записывался в шляхту.

Ляксандра Зпад Барысава   01.09.2014 09:23   Заявить о нарушении
А у меня прадед как раз служил в царской армии! И воевал во время Первой мировой. Женился он, правда, поздно и на крестьянке.

Оксана Баранова 2   01.09.2014 15:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.