Аб чым? Аб чым Душа маучыць?
(Дзякую за натхненне Рыгору Сітніцы)
Аб чым?.. Аб чым – звініць Душа?
Хто чуе звон той... – Тонкі, ціхі?
І зноў, чамусьці, – усе прыціхлі...
А я – да вас сама прыйшла... –
Каб запытаць – аб тым, што сніцца.
Аб тым, – што сэрца так клапоціць.
Мой час – ён хутка так сыходзіць... –
Таму – мне часта і ня спіцца...
Аб чым?.. Аб чым – Душа баліць?
Хто ведае? – Скажыце, людзі, –
І колькі можна жыць у брудзе?
І, мо, ужо хопіць – з жыцця кпіць?
Давайце лепей паспрабуем
Заўважыць нейкі іншы цень...
Хай гэта будзе – новы дзень –
У якім мы разам, мы – сябруем.
Аб чым?.. Аб чым – Душа так плача,
Што не магу яе спыніць?..
І ў галаве маёй звініць –
Чыясці шчодрая аддача.
Не знікнуць вобразы прастыя,
Калі я не змагу знайсці
Свой шлях – куды?.. Куды ісці?
Дзе ж тыя горы – залатыя?
Аб чым?.. Аб чым – Душа маўчыць?..
Здаецца раптам, – што – знямела...
А я – спяваю так няўмела
І не магу ўжо гаварыць...
Таму – Душа мая –
Маўчыць,
Баліць,
Крычыць!
Звініць!
Нямее,
Плача і
Гарыць!!!
15.02.2013
Свидетельство о публикации №113081502132