Ступа та кач
Я памятаю ступу і таўкач,
З дрэва цёмнага, няведамай пароды -
Жыцьця былога, няўдалый уцякач,
Чакаю я ў цяперашнім - якой нагоды?
І ўсе парады, болей - без патрэбы.
Імі лёс ня выправіць ніяк,
Бо рослікі таўкуць для брагі хлебнай,
Каб гарэлкі выпіць чацьвяртак -
Што бы парадак на душы навесьці,
У ёй пякучае гарчыцай - утапіць,
А не - дык гэта зробяць чэрці,
Што нясуць матуз вяровак ільняных.
Здарылась так: я ў рослікі папаў,
У тую ступу, дзе быць не самы смак,
Дзе адзінота давіць як таўкач...
Ратуй мяне - гарэлкі чацьвяртак!
-28.7.13.
Свидетельство о публикации №113081501436