Дабрата

Калiсьцi, нейкi, нехта, даунавата,
Гняздо буслам наладзiу каля хаты.
- Няхай яны жывуць вось тут, не дзесьцi.
Бо, дзе буслы, то там, вядома ж, дзецi.

Буслы гняздо апанавалi з лету.
Як не зауважыць на слупе, ля плоту,
Навусенькае кола. Аж блiшчыць.
I бусел вырашыу:" Вось тут i буду жыць."

Панесся зычны клекат па акрузе.
Забылi людзi аб сумоце i аб скрузе
I пачалi, з нядзелi да суботы
Садкам дзiцячым прыбауляць работы.

I гэта справа так вялася лоука,
Што й алкашы, без усякай кадыроукi
Забылiся, што "Veritas in vini".
I не валяюцца у лужах, быццам свiннi.

Але, усяму свой час i тэрмiн есць.
Не тое творыцца у гэтай весцы штосць.
Ужо пазiраюць на бусла падлеткi.
I той, да iх злятае. Прауда, рэдка.

I што рабiць? Прыняць патрэбна меры.
Бо гэта птушка так у сябе паверыць,
Што стане раз за разам прылятаць.
Яму ж дяцей людскiх не гадаваць!

У Бога пачалi тады прасiцца.
I ноччу прагрымела навальнiца.
Гняздо не проста скiнула. Знясло!
Як быццам там яго i не было.

I стала сумна у весцы з той пары.
Сумуе слуп. Сумуюць жыхары.
I нехта здумау:" Так не можа быць!
Таму, патрэбна нешта, ды рабiць..."

...Дауным- дауно, калiсьцi, нехта, невядомы
Буслоуню зладзiу на слупе, ля дома.
Прыгод, падзей, дзяцей было багата.
А усе ж, жыве буслоуня каля хаты.


Рецензии
Прывітанне, Уладзімір!))) Ваш верш настальгічна напоўніў думкі успамінамі родных вясковых краявідаў, асобна-бусламі. Шчыра дзякую і кланяюся нізка да зямлі. З цяплом і павагай.

Ирина Косенкова   25.09.2016 17:06     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам на добрым слове.
Прымiце i мой паклон.
Цяпла Вам i цеплай восенi.
З павагаю,

Владимир Шиманович 2   26.09.2016 05:46   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.