Цiха розум пакутаваУ
Сумняваўся ў сне.
І трывога паскуда,
Пралезла ў мяне.
Быццам цуда не будзе,
Ды як, тады жыць?
У хвалях шэрай хлусні,
Азірацца і плыць?
Часам, трэба каб цяжка,
Перайначваўся жах.
Ёсць магчымасць усюды,
У гэтым наш шлях.
Калі слова загіне,
Ці голас памрэ.
Маю душу не выняць,
Бо сэрца жыве.
Як заўсёды жывое,
У гарачай крыві.
Без хвілін супакою,
Нават, цяжка калі.
Свидетельство о публикации №113081101580