Адказнасць

Апусцелыя хаты
         Чарнобыльскай зоны.
Вочы слепа глядзяць.
А каму ж людскiя праклены
Мусiм мы пасылаць?

Нi буслоу, нi варон па-над дахам.
КамiнЫ не дымяць.
За жыцце пад
         Чарнобыльскiм жахам
Нам каго праклiнаць?

Пазабiтыя зеллем палеткi.
Вокны слепа глядзяць.
Вечна хворыя дзецi, падлеткi,-
Слезы стогнам гучаць.


Рецензии