Спрэчка
I павялi размовы
Аб тым, аб другiм, пра "гэта",
Перацiраючы словы.
Пра тое -сее, аб трэцiм
Спрачалiся адмыслова.
Забыушы, што у белым свеце,
Навогул, нiшто не нова.
Адзiн, так лiрык, вядома,
Усе нацiскау на каханне.
Другi - пра бярозку ля дома.
I так, дзе-нiдзе, пра спатканне.
Адзiн": Пацалунак. Абдымкi.",
Пра салауя сярод ночы.
Другi - пра туманныя дЫмкi.
I, зрэдку, пра сiнiя вочы.
Да бляску у вачах, да хрыпу,
За словам кiдаючы слова,
Мянялi карпа на рыбу.
У свеце нiшто не нова.
Пра вольху - адзiн - над ракою.
Пра рэчку пад вольхай гэтай
Спрачалiся, што ж такое?,
Два аутары, два паэты.
Адзiн, так лiрык знатны,-
Пра сiнiх вачэй чараванне.
Другi - пра аблокi з ваты.
Пра родны край i...Каханне?
Дайшло да паэтау, нарэшце,
Любоу i каханне, гэта,
Вось, хоць на кавалкi рэжце,
Есць сэнс i жыцце паэта!
Свидетельство о публикации №113080701416