Стары i лекi
I на печ к сабе старую раптам павалок.
- А давай з табою, бабка, успомнiм маладосць.
Бабку з гэткай прапановы ахапiла злосць.
А цi ты, стары, на печы успацеу з начы?
Ты сядзi сабе, старэча,i не верашчы.
Ты ж у юнацтве быу калiсцi не такi ж хадок.
Нешта табе дапаможа гэты парашок.
Ты, каханая, адстала. Паглядзi наукол.
Гэта справа лечыць нават лепей за укол.
Як нап*юся гэтых капель, стану малады.
Не спрачайся, не сварыся, а хадзi сюды.
Можа, мы з табой дачушку здолеем зрабiць.
Бабка бачыць, дзед сур*езна вырашыу зграшыць.
Адбiваецца, як можа:" Ой, не трэба,дзед.
Мы з табой не маладыя, пачынаць не след.
Засмяюць, баюся, людзi. Скажуць, два дурных
З глузду з*ехалi пад старасць. Нешта дзед прыцiх.
I пайшоу. Старая рада:" Ну, паразумнеу.
Дроу прынес, вады, брыкету. I падауся у хлеу.
А стары навеу парадак, выйшау да двара.
- Вось дурнiца. У гэтай справе можа быць пара?
Пройдзе час, няхай не малы, грошау падкаплю.
З*езджу некалi у горад. "Анiлок" куплю.
Прыкуплю, даруй мне Божа, бо зусiм зачах.
I здароуе у арганiзме, быццам у гасцях.
Прыкуплю i прыхаваю. Дзесць пад май прыму.
Калi выстачыць здароуя перажыць зiму.
Калi выстачыць здароуя перажыць марозы,
Далi Бог, сваю старую завяду у бярозы!
Свидетельство о публикации №113080301291
Зинаида Полякова 04.08.2013 13:18 Заявить о нарушении
Владимир Шиманович 2 04.08.2013 19:00 Заявить о нарушении