ГалоУнае

Галоўнае не тое, што вы бачыце,
І нават што вы чуеце,
Галоўнае не тое, што вы хочаце,
І нават што смакуеце,
Галоўнае не тое, што варушыцца,
І нават што трымаеце,
Галоўнае не тое, што спатрэбіцца,
І нават што адбудзецца.
Галоўнае не тое,
Але і не гэтае,
А што насамрэч,
Быццам і не ведаю...
Але здаецца тое, што вы можаце,
Галоўнае ўсё тое, што вы любіце,
Вядома ж тых, каго шануеце,
Ды шчыра сэрцам насамрэч кахаеце!


Рецензии