Беларусi

Беларуская мова музычная,
Патаемная, родная, звычная,
 
Беларускія словы сумленныя,
Старажытныя веды нятленныя…
 
Беларуская постаць адметная,
Прыгажосць маладосці прыкметная,
 
Моўчкі лёсам агульным з радзімаю
Разам крочыць сям’ёю адзінаю.
 
Ад славян кранёў дрэва родаў
Да сучасных сяброўскіх народаў,
 
Пасярод еўрапейскай раўніны
Фарбаў лепшых, яскравых карціна:
 
Насалода дубравы цягучая,
У летні поўдзень паветра пякучае,
 
Чорна-белых буслоў па-над дахамі
Гнёзды з малымі дзеткамі-птахамі,
 
На палях, як карункі аблокаў,
Смуга раніцай беліць дарогу…
 
Быццам песні, пачуцці ільюцца,
І ўсмешак праменні смяюцца.
 
Ды паветра, якое ж паветра!
Сокам поўнае сонца і света!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/60483-belarusi


Рецензии