Край блакiтных азёрау
Край чароуных лясоу
Васiльковых прасторау
I магутных зуброу
Край прыгожы i чысты
Зямля нашых бацькоу
Цэрквау край урачыстых
ды iльняных палёу
Жураулi у тваiм небе
На сустрэчу вясны
Прывiтальная песня
Iх чуваць у вышынi
Хай ляцяць яны у вырай
Застануся я тут
Закаханы я шчыра
У бацькоускi свой кут
Мне не трэба Ню-Ёрку
I Парыжу не трэба
У Радзiме я толькi
Адчуваю патрэбу
Ад мяжы да мяжы
Васiльковы абрус
Век у шчасцi жывi
Родны край-Беларусь.
Свидетельство о публикации №113072808571
С теплом,
Елена Кашира 06.08.2015 09:32 Заявить о нарушении