СЫНУ

Спытауся сын:" Цi вырасту я, тата?"
- Вядома ж, сынку. Як i бацька твой, i дзед.
Мяне таксама вечарам у хату
Бацькi гукалi гледзячы у след.

Я, як i ты, любiу гуляць у снежкi,
На лыжах з горкi пракацiцца з вецярком.
Улетку, трохi збочыушы са сцежкi,
Смалой напоуненым падыхаць халадком.

Так, як i ты, цiшком збягау да рэчкi.
Iрвау на полi, на жыгневым, каласкi.
I з сябрукамi, з недарэчнай спрэчкi?
Ледзь не пускау у справу кулакi.

У мяч гулялi. Бегалi, крычалi.
Хiба ж улетку можна не крычаць?
На бацькава:" Дзе доуга быу?" маучалi,
Не ведаючы нават, што сказаць.

Я быу гарэзлiвы. I ты у мяне удауся.
Хацеу бы сам сябе я падмануць,
Ды час, вiдаць прыйшоу, каб я прызнауся:
- Як хочацца дзяцiнства павярнуць!


Рецензии
Дужа даспадобы.Дзякую.

Дея Караваша   15.05.2014 19:50     Заявить о нарушении
I Вам дзякуй на добрым слове.
З удзячнасцю,

Владимир Шиманович 2   15.05.2014 20:32   Заявить о нарушении