Iнтэрнэт-зносiны
Зараз часіна камп'ютарных літар,
Нехта сягоння сядзіць "укантакце",
Хтосьці штодня заглядае ў "твіттар".
З раніцы самай ідзе перапіска,
Пальцы па клавішах стукаюць моцна.
Зноўку прыходзіць "па асьцы" запіска,
Пішам адказ - ціснім смайлік бясконцы...
Камп'ютар, планшэт, у каго-ноутбукі...
Губляюцца твары за маніторам,
Ужо забалелі іпальцы і рукі,
А мы не спыняемся - у "скайпе" гаворым.
Жыццё замянілі сваё інтэрнэтам,
І гэта зусім не турбуе нікога,
Паролі "старонак" трымаем сакрэтам
І твары сяброў забываем патроху.
Калі ж рызыкнём пяць хвілін прагуляцца
І выйдзем на вуліцу, то непазбежна
Перш чым гуляць - сфатаграфавацца:
Даўно не мянялі "аватарку" - у снежні.
Перастаём любавацца прыродай,
Не заўважаем, як час прабягае,
Але хто з кім сустракаўся ў суботу
Зараз жа ў статусе мы прачытаем.
Добра ўсім у інтэрнэце сядзіцца,
Толькі не ўсё тут магчыма, паверце,
Нельга ніколі ў ім нарадзіцца,
І немагчыма ў сетцы памерці...
Свидетельство о публикации №113072409089