Дачны вулей

Дачны аўтобус нагадвае вулей,
Ціха, няспешна гаворка ідзе:
"Дзве лыжкі солі, шклянка алею..."
Поўная скрыня рэцэптаў, ідэй.

Цёткі з кашолкамі і ў красоўках,
дзядзькі пузатыя байкі плятуць.
Сумкі, цялежкі, бы ў вулею соты,
харч і прысмакі ў горад вязуць.

Год не адзін ужо езджу тым рэйсам,
твары знаёмыя бачу часцей.
Толькі гучыць у душы горкім рэхам:
"Вулей наш дачны не памаладзеў."
 
                07.2013


Рецензии