***

Пакуль жыву - усё спадзяюся
на лепшае жыццё.
Пакуль жыву - тварыць імкнуся
вакол сябе дабро.

* * *
У кожнага - свая дарога...
Такое нашае жыццё.
І клопатаў сустрэнем многа,
Дзе будуць ружы і асцё!

* * *
Мая доля - гэта поле
з васількамі ў жыце.
Мая доля - гэта воля!
Так усім кажыце...

* * *
Самота фарбуе нам скроні,
А гэта ўжо восеньскі знак...
Гады, як імклівыя коні,
Назад не вярнуць іх ніяк!

* * *
Калі хтосьці пажадае,
каб ты зведала бяду...
Чалавек гэты не знае,
што гатуе Бог яму!

* * *
Калі лепшая сяброўка
пасмяецца над табой,
хай разумная галоўка
будзе дружная з душой!

* * *
Ты не дзівіся казкай,
а ў сэрца зазірні!
Бо пад прыгожай маскай
схаваліся іклы...

* * *
Не журыся пра нястачу,
весялейшы будзе дом.
А спадарыню ўдачу -
не аб'едзеш і канём!

 ----------
Зборнік "Родныя мясціны" (1998г.)


Рецензии
Памяркоуна, Па -жыццёваму мудра!
Дзякуй, Ганначка! Шчасця i дабра!
З пяшчотай, Вера.

Вера Осыка   10.08.2014 11:44     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за добры водгук і цеплыню!

Анна Атрощенко   10.08.2014 17:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.