Струмень

Струменьчык нарадзіўся, немаўлятка,
Бялёсы ручаёк, дзіця крынічкі.
У яго яшчэ гуллівыя заняткі,
Ён любіць уночы пералічваць знічкі.

Цурчыць сабе, як флейта меладычны,
Бяжыць у хованкі ў цяністыя каменні,
І прахалодай цешыцца прывычна,
Скрозь карані сачыцца ў задуменні…

Зазваць сяброў, родных братоў паклікаць
Спяшаецца сярод дрыгвы вячыстай,
Каб паўнаводнаю ракой вялікай,
Глыбокай разам стаць, з вадою чыстай.

Палесскі Струмень, кроў зямелькі гэтай,
Балотам – цар, лясам, палянам памагаты,
Жыццёвы свет з ледавіку дагэтуль,
Усяго Палесся гаспадар багаты.

З падземных нетраў моц шукае сонца,
У пералівах серабрыстых люстравання,
Ад хвалістай паверхні да самога донца –
Роднай прыроды шчырае каханне!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/60385-strumen


Рецензии