Жыве Беларусь!

                Людміле Паўлікавай*
Анёл узмусіў зноў заплакаць
За вокліч той, што чуцен быў з Нябёс –
У рытм Сусвету сэрца стала тахкаць,
І Благавест у розум лёс прынёс.
 
Усе людзі на зямлі адное косці:
Усюды – Бог, над усімі – Бог!
Аднойчы мы прыйшлі ў госці,
Каб кожны жарсці здолеў, перамог.

На жаль, сягоння людзям міла страта,
Хоць берагі мы вечнае Ракі –
“Усе па Богу-Духу мы блізняты,
Што разышліся ў розныя бакі”.

Спяць у кладах забытыя паданні,
Над Беларуссю сонейка застыла –
Апостал Павел у сваіх пасланнях
Прасіў братоў узняцца над магілай.
 
Уздымайся, Сонца, над Радзімай-Хатай –
Зноў ажыве святая Беларусь!
Выходзь на ніву, Ярыла-аратай,
І важкім коласам узняцца змусь!
              (Свіслач – Магілёў, 24.05 – 25.05.2009)

*Людмила Фёдоровна Павликова(Хейдарова) - белорусская поэтесса. Есть у неё удивительно красивый сборник стихов "Плач па Анёлу"(Анёл - Ангел). Содержит он и переводы из российских поэтов. В нём и о себе нашла (Близнецы), строки из оригинала взяты из главы "Задыяк".


Рецензии