Восен гаркавы дым
Восень крыламі б`е – абвяшчае гады,
Ды буянствам вясны мы заўсёды сагрэты,
А прыгожа цвітуць і старыя сады.
Адспявалі ў палях жаўрукі нашых вёснаў,
Адпалалі ўначы і Купалля кастры.
Хоць не будзем шукаць кветку шчасця ля соснаў,
Ёсць шчымлівая радасць асенняй пары.
Рассцілаецца восеньскі дым ад кастрышчаў –
Людзі паляць у іх тое, што аджыло.
…Толькі мятаю цягне ад сена з гарышча
Напамінкам аб тым, што было, што было…
Свидетельство о публикации №113071709961