***
Жыцця – у кожнае травінцы,
У той пупышцы, што лісток
Падорыць бэзавай галінцы.
І будзе блаславёны бег
Крыніц, што поўняць нашы рэкі,
І той чысцюткі першы снег,
Што ціха падае на вейкі.
І блаславёны час, калі
Засцелюць дрэвы жоўтым лісцем
Падол стамлёнае зямлі,
Каб па вясне ў галінкі выйсці.
І блаславёны калаўрот
Падзеяў добрых на планеце,
І наш прыход, і адыход
У гэтым вечна новым свеце…
Свидетельство о публикации №113071709811