Лепшы сябр

Вечар за вокнамі. Нехта там брэнькае,
Размова  між намі ідзе няспешная.
Пра тое, што цяжка знайсці сапраўднага
Сябра, ды самага лепшага.
Пра тое, што сябр – гэта не гукі,
А часам камень цверды, дужы,
Цябе ад бяды любой , як бранёю
Закрые сабою дружа.
Пра тое, што лепшы, асабліва,
Не стане хавацца, як пёс у будку,
Заўсёды скажа прама ў вочы
Любую праўду, ды не  пад дудку.
Мой лепшы сябр – як цень і постаць,
Заўсёды разам з любою справай,
Мы разбярэмся абавязкова
І не за грошы – за «калі ласка».
Мой верны сябр – такі адзіны
На ўвесь свет. І трэба помніць,
Што абавязак сяброўства – шчырасць
Таксама  чэснасць і справядлівасць.
На ўсім жыцці я ўсім жадаю
Быць чалавекам, і несумненна першым,
Хто дабрыню не забывае -
Быць сябрам, і канечна ж, Лепшым!


Рецензии