Хорошая девочка Лида
Ўздоўж домікаў малых, і белых
акацыяў зайздрасны дух!
Дзяўчынка там, Ліда; надзея(!)
з Паўднёвым завулкам удзьвух
Яе залатыя касіцы
зацягнуты, быццам джгуты.
Паркаль у сукенке ў блакітным,
У жыце як тым, -васількі.
Зусім, уявіце, нядрэнна,
што той прайдзісвет красавік
веснушак без шуму напэцкаў
у ранішні ложак і ўскрык.)
Дарма невясёлыя лёсам
суседзі, што ў ложках ляжаць,
у вокнах не бачаць вучобу,
з партфелем,
праз столь у вачах)
У шкле вокан самых празрыстых
па свеце няспешна прайшла
прыгожая, мілая Ліда.
У чым яе гора-бяда?
Спытайце пра гэта хлапчынку,
што ў доме насупраць жыве.
Ён з імем ліцьвінскім у жыце
і з імем тым зноў жа ўстае.
У фарбах каменныя пліты,
дзе той чаравік ні ступаў,
"Прыгожая, мілая, Ліда", -
у роспачы ён там пісаў!
Не можа людзей не расчуліць
упартага хлопца запал!
Так Пушкін любіў...,
Ганну...,
мусіць;
так Гейне, напэўна, кахаў!
Ён вырасце, стане вядомым,
пакіне пенаты свае.
Завулкі варкуюць, як голуб,
якому занадта прыпрэ.
Каму перашкодамі мэты,
таму сарамлівасць - хлусня!
На ўсіх скрыжаваннях планеты
напіша ён тое імя.
На полюсе, нават, Паўднёвым(!),
пшаніцай - кубанскіх палёў,
Па-руску, па-беламу, лёсам,
як пенай па крыгах ільдоў.
У неба залезе начное,
спаліўшы ўсе пальцы ў вагні,
але, неўзабаве, з Зямлёю,
сузор'ем той Лідзе ўзыйсьці.
Хай будзе начамі свяціцца
над снамі тваімі, Масква,
па сініх нябесных паліцах
прыгожая словаў імгла.
Свидетельство о публикации №113071603706