Слово - Серебро, молчание - Подлость
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Спраў хапае – некалі прылегчы.
Бо, калі й прысяду, адпачыць,
я складаю Верш,
аб "нечым",
працу скончыўшы,
пасля вячэры,
уначы…
Пра каня старога,
ці – пра свінку…
Пра дзяцей, унукаў, жонку…
Гэта – грамадзянскі мой учынак,
ў вершык думкі скласці ёмка…
Хоць аб чым…
Аб тым,
што думачкі турбоцяць,
што на гэты мОмант
непакоіць …
Ці, пра людзей,
што ўсё жыццЁ – ў "балоце",
ці – пра шурыка,
які людзей ў "балоце" топіць…
Усё, чым мы жывем, цікава…
Кожны Час ЖыццЯ –
аповесць, не імгненне…
Можа хто калі і прачытае
тое, што наказвае пісаць
маё Сумленне…
*+*
11 ліпеня 2013г.
На вуліцы Тадевуша Касцюшкі ў горадзе Косава…
Свидетельство о публикации №113071503594